Показаны сообщения с ярлыком belarusian. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком belarusian. Показать все сообщения

23 января 2013 г.

Увайсці з холаду

Калісьці мы дзяліліся радасцю,
Зараз кожны абірае свой шлях.
Але ўсё, што было нам патрэбна -
Ўбачыць адказ у вачах.

Дзякуй табе за верасень,
Дзякуй за час у размовах.
¿Як адзíн аднаго не пачулі мы,
Размаўляючы на матчыных мовах?

Мы вольныя рабіць, што захочам,
У цемры чакаючы святла.
Чаму не глядзелі мы ў вочы,
А ў словах шукалі цяпла?